avangard-pressa.ru

Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і славянскай групы ўсходнеславянскай падгрупы - Культура

МетадычнаЯ распрацоўка для студэнтаў № 2

для правядзення заняткаў

на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэта

па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

75 хвілін

I. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ:

1. Месца славянскай моўнай групы ў індаеўрапейскай сям’і моў.

2. Групы славянскіх моў, іх крыніцы і ўмовы вылучэння.

3. Асаблівасці ўсходнеславянскай моўнай групы.

4. Адметныя асаблівасці беларускага пісьменства эпохі Кіеўскай Русі.

5. Помнікі старажытнага беларускага пісьменства.

6. Статус беларускай мовы ў часы Вялікага Княства Літоўскага.

7. Жанрава-стылёвыя разнавіднасці беларускага пісьменства перыяду Вялікага Княства Літоўскага.

8. Славутыя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага.

9. Накірункі нацыянальна-моўнай палітыкі Рэчы Паспалітай у дачыненні да беларускай мовы.

10. Польска-беларуская літаратура XVII - XVIII стагоддзяў.

11. Развіццё беларускай мовы ў часы Расійскай імперыі.

12. Жанры беларускага пісьменства XIX стагоддзя.

13. Беларуска-польскія асветнікі XIX стагоддзя.

II. МАТЭРЫЯЛ ДЛЯ САМАПАДРЫХТОЎКІ:

Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў.

У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000 жывых і мёртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і(іх каля 20): індаеўрапейская, цюркская, угра-фінская, кітайска-цібецкая, мангольская, семіта-хаміцкая і інш. У сваю чаргу, моўныя сем’і могуць распадацца на моўныя групы і падгрупы.Аднак ёсць мовы (напрыклад, японская, якая абслугоўвае звыш 110 млн. чалавек, карэйская), якія існуюць ізалявана, не ўваходзяць у склад сем’яў ці груп.

Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і славянскай групы ўсходнеславянскай падгрупы.

Індаеўрапейскія мовы –самая вялікая ў свеце моўная сям’я. У наш час амаль кожны другі жыхар планеты гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на вельмі далёкую, але ўсё ж роднасць моў народаў Еўропы і Азіі.

Паводле тэорыi iндаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскiя i многiя азiяцкiя народы маюць адну прарадзiму, а iх мовы ўзыходзяць ад адзiнай мовы-крынiцы, якую прынята называць агульнаiндаеўрапейскай або iндаеўрапейскай прамовай. Вучоныя не прыйшлi да адзiнай думкi, дзе i калi iснавала гэтая мова. Iснуе шэраг гiпотэз наконт прарадзiмы iндаеўрапейцаў. Адны даследчыкi лiчаць, што першапачаткова, прыкладна ў IV-III тысячагоддзi да н.э. яны займалi прастору ад Дона i Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль iндаеўрапейцы пайшлi ў Еўропу, Сярэднюю Азiю i праз Каўказ на Блiзкi Усход i ў Iндыю. Згодна з iншымi гiпотэзамi iндаеўрапейская моўная супольнасць узнiкла на Блiзкiм Усходзе або ў Iндыi i адтуль рушыла на ўсход i захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзiмай iндаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспiйскага мора.

Праiснаваўшы некалькi тысячагоддзяў, iндаеўрапейская моўная супольнасць распалася, i на аснове яе дыялектаў пачалi складвацца розныя мовы (германскiя, раманскiя, славянскiя i iншыя). Мовы, якiя паходзяць ад агульнаiндаеўрапейскай, з'яўляюцца роднаснымi, i на гэтай падставе iх аб'ядноўваюць у адну моўную сям'ю - iндаеўрапейскую. Усяго даследчыкамі выяўлена каля 20 моўных сем'яў.

Індаеўрапейская сям’я моў падзяляецца на 12 (некаторыя навукоўцы называюць лічбу 16) груп:

· індыйская;

· германская (англійская, нямецкая, галандская, шведская, дацкая, нарвежская, ісландская і г.д.);

· раманская (іспанская, італьянская, французская, румынская, малдаўская, партугальская, мёртвая лацінская мова і г.д.);

· славянская;,

· балтыйская (літоўская, латышская і мёртвая пруская мова), кельцкая (ірландская, шатландская і г.д.);

· іранская (персідская, афганская, таджыкская і г.д.);

· грэчаская;

· армянская;

· албанская;

· хецкая;

· тахарская.

Славянская група распадаецца на тры падгрупы:

1) усходнюю (беларуская мова, руская, украінская);

2) заходнюю(польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая, мёртвая палабская);

3) паўднёвую(балгарская, македонская, сербскахарвацкая, славенская, мёртвая стараславянская).

Увогуле, славянскія мовы – пятая паводле распаўсюджанасці група моў на Зямлі (пасля кітайскай, індыйскай, германскай і раманскай). Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрапейскай мовы (мовы-асновы, прамовы, мовы-маці) недзе на мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзяў да н.э. Ад тых старажытных часоў ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах застаўся вялікі пласт слоў. У беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання з’яўляюцца словы Бог, вера, дух, дзіва, неба, маці, брат, снег, воўк, вуж, лён, лічэбнікі два, тры, дзесяць, сто, займеннікі ты, вы, сам і інш. ІІІ тысячагоддзе да н.э.–І тысячагоддзе н.э. – агульны перыяд у гісторыі славян – агульнаславянскі (скончыўся гэты перы-

яд прыкладна ў сярэдзіне І тысячагоддзя н.э.). І таму мову славян гэтага часу называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Яна складалася з блізкароднасных племянных дыялектаў. Даследчыкі вылучаюць тры асноўныя дыялекты, якія ўмоўна называюць

· усходнім;

· заходнім;

· паўднёвым.

Адпаведна ў залежнасці ад асаблівасцей гістарычнага развіцця славянскіх моў, іх геаграфічнага месца на моўнай карце свету вызначаюць тры славянскія моўныя групы: усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёваславянская.

Да заходнеславянскай моўнай групы адносяцца польская мова, чэшская і славацкая. Заходнеславянскія мовы сфарміраваліся на аснове заходняга дыялекту праславянскай мовы. Асобны характэрныя рысы заходнеславянскіх моў складаюцца пасля IV-V стагоддзяў н.э., калі пачалася каланізацыя заходніх зямель славянамі. Утварэнне славянскіх дзяржаў такіх, як Само ў VII стагоддзі на тэрыторыі сучасных Чэхіі, Маравіі, Славакіі; княства Вялікая Маравія ў IX стагоддзі садзейнічала развіццю заходнеславянскіх моў. Носьбіты гэтых моў займаюць цяпер пераважна тэрыторыі Чэхіі, Славакіі і Польшчы.

Паўднёваславянскія мовы – група славянскіх моў, у якую ўваходзяць славенская, сербахарвацкая, македонская і балгарская мовы. Пашыраны яны на Балканскім паўвостраве ў Славеніі, харватыі, Македоніі, Босніі і Герцагавіне і ў сумежных з імі краінах (Аўстрыі, Албаніі, Венгрыі, Грэцыі, Румыніі, Украіне), а таксама ў краінах Еўропы, Амерыкі і Аўстрыі.

Усходнеславянскія мовы (руская, беларуская і ўкраінская) паходзяць з адной крыніцы – агульнаўсходнеславянскай мовы. Не пазней як у VI стагоддзі н.э. наступіў канец агульнаславянскай эпохі, пачалося выдзяленне славянскіх моўных груп, асобных славянскіх моў. Такім чынам, з VI стагоддзя складваецца гісторыя аднаго з адгалінаванняў агульнаславянскай мовы – агульнаўсходнеславянская мова. Ва ўсходнеславянскіх мовах пачынаюцца працэсы і змяненні, вынікі якіх аднолькавыя для заходніх і паўднёвых славян, адначасова – працэсы і змяненні , вынікі якіх з’яўляюцца самабытнымі, усходнеславянскімі. З дапісьмовай пары (яна заканчваецца ў X стагоддзі) у агульнаўсходнеславянскай мове развіліся змяненні, вынікамі якіх яна стала адрознівацца ад паўднёваславянскай і заходнеславянскай моўных груп. У эпоху феадальнай раздробленасці (XIII-XIV стагоддзі) пачалося драбленне агульнаўсходнеславянскай мовы на рускую, беларускую і ўкраінскую.

Агульнасць паходжання трох усходнеславянскіх моў прывяло да таго, што ў іх шмат як агульных, так і прыватных рыс. Так, графіка ўсходнеславянскіх моў заснавана на кірылічнай азбуцы. Азбукі ўсіх трох усходнеславянскіх моў у аснове сваё супадаюць, адрозніваюцца толькі некаторымі асаблівасцямі. Напрыклад:

Літары Беларуская мова Руская мова Украінская мова і + - - ў + - - э + + - ё + + - щ - + + ‘ (апостраф) + - +

Многія фанетычныя асаблівасці ўсходнеславянскіх моў з’яўляюцца для іх агульнымі. Аднак кожная з моў выпрацавала свае асаблівасці. Напрыклад:

Фанетычныя асаблівасці Беларуская мова Руская мова Украінская мова Зацвярдзелыя шыпячыя зычныя + - + Пераход лі в ва ў + - + Прыстаўныя галосныя і зычныя + - + Зацвярдзенне зычнага ц + + - Мяккі гук [р] - + + Падаўжэнне зычных + - +

Марфалагічная сістэма ўсходнеславянскіх моў заснавана на аднатыпнай і спецыфічнай граматычнай аформленасці. Напрыклад, пераважная большасць назоўнікаў ва ўсіх трох мовах супадае па родзе, аднак не заўсёды:

Назоўнікі Род у беларускай мове Род у рускай мове цень мужчынскі жаночы шаль мужчынскі жаночы медаль мужчынскі жаночы шынель мужчынскі жаночы сабака мужчынскі жаночы

У лексічнай сістэме ўсходнеславянскіх моў захавалася нямала слоў, агульных для ўкраінскай і беларускай моў, але неўласцівых рускай. І наадварот, агульныя для рускай і ўкраінскай моў, але неўласцівыя беларускай. Асобнае месца займаюць словы, спецыфичныя для кожнай мовы:

Беларуская мова Руская мова Украінская мова вежа башня вежа жыта рожь жито крыніца родник криниця мова язык мова ахвяра жертва жертва правадыр вождь проводир вёска деревня село жнівень август серпень